Першы брэндаваны Boeing 737-800 «Белавія» ў новай ліўрэі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск».
Пра гэта перадае БЕЛТА.
Boeing 737-800 — першы з трох замоўленых у 2014 годзе самалётаў, яшчэ два прыляцяць у Менск у кастрычніку і сьнежні. Гэта 28-ы самалёт беларускага авіяперавозчыка.
Новы Boeing разьлічаны на 189 пасажыраў. Ліўрэя самалёта выкананая ў бела-сініх колерах, хвост яго ўпрыгожвае васілёк. Распрацоўку візуальнай канцэпцыі рэбрэндынгу «Белавія» прафінансавала кампанія Boeing.
Кампанія «Белавія» сёньня таксама паказала журналістам, як будзе выглядаць новы дызайн на рознай прадукцыі авіяперавозчыка. У бела-сініх колерах з валошкамі выпусьцяць пасадачныя талёны, а таксама кубачкі, пакецікі з цукрам, сольлю і перцам, вільготныя сурвэткі, каву.