На Алімпіядзе ў Рыё Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем, паведамляе БелаПАН.
У паўфінале беларуская плыўчыха пераадолела дыстанцыю за 24,53 сэкунды і заняла апошняе прахадное месца (восьмае). У кваліфікацыі двухразовая алімпійская віцэ-чэмпіёнка Лёндана-2012 была трэцяй (24,42). На дыстанцыі 100 мэтраў вольным стылем Аляксандра Герасіменя завяршыла спаборніцтвы на стадыі паўфіналу.