9 фактаў пра Цэзій-137 або радыяцэзій


1. Радыяцэзій — ня проста радыяактыўны, але і таксычны элемэнт. Да першага выпрабаваньня ядзернай зброі ў сьвеце цэзію ў прыродзе не існавала. Ён утвараецца пераважна пры дзяленьні ядраў у ядзерных рэактарах і ядзернай зброі. Цэзій-137 — адзін з галоўных кампанэнтаў радыяактыўнага забруджваньня біясфэры. Утрымліваецца ў расьлінах і арганізьме жывёл і чалавека.


2. У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыянуклідаў, пры гэтым на долю радыяактыўнага цезію прыйшлося 270 пэтабэкерэляў. Распаўсюджаньне радыянуклідаў набыла плянэтарныя маштабы.

3. Паводле беларускіх парамэтраў нормай для дзяцей лічыцца 20 бэкерэляў на кіляграм, а для дарослых — 70 бэкерэляў на кіляграм. Паводле прафэсара Бандажэўскага, радыяцэзія ў арганізьме не павінна быць увогуле.

4. За ўсю гісторыю Інстытута радыяцыйнай бясьпекі «Белрад» самая высокая ступень забруджваньня малака была зафіксавана ў Брагінскім раёне ў 1998 годзе і склала 5545 Бк / л пры тагачаснай норме 111Бк / л. Два жыхары Брагінскага раёна нарыхтавалі частка сена ў трыццацікілямэтровай зоне і склалі ў стажок разам зь іншым сенам.

5. Самае вялікае назапашваньне радыянуклідаў у арганізьме дзяцей выяўлена ў 1999 годзе ў Нараўлянскім раёне і склала больш за 7000 Бк / кг. Прычына — сталае ўжываньне ў ежу мяса дзікіх жывёлаў. А яшчэ некалькі гадоў таму спэцыялісты «Белраду» выяўлялі па некалькі тысячаў бэкерэляў на кіляграм у дзяцей з Чачэрскага раёну Гомельшчыны.

6. Паводле навукоўцаў найбольшую рызыку атрымаць радыяцэзій маюць людзі, якія жывуць на забруджаных тэрыторыях і актыўна спажываюць дары лесу — грыбы, ягады, дзічыну.

7. Радыяцыя носіць глябальны характар. Харчы з розных рэгіёнаў цыркулююць па ўсім сьвеце. І заражаным можа быць нават зялёны японскі чай. У нямецкай Баварыі, Аўстрыі ў некаторых месцах дагэгуль нельга зьбіраць грыбы і ягады з-за чарнобыльскіх плямаў. Спэцыялісты кажуць пра некаторыя і да гэтага часу забруджаныя радыяцыяй раёны ў Нарвэгіі.

8. Пэрыяд паўвывядзеньня радыяцэзія для дарослага чалавека — 3-4 месяцы. Натуральным шляхам палова атрыманых радыянуклідаў выводзіцца праз некаторы час.

9. Дапушчальныя ўзроўні ўтрыманьня Цэзія-137 ў харчах і пітной вадзе ў Беларусі, Расеі, Украіне і Японіі