Амэрыканскае выданьне USA Today склала топ лепшых мадэляў адзеньня спартоўцаў па выніках цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Бразыліі.
13-е месца ў гэтым рэйтынгу заняла форма беларускіх алімпійцаў.
«Форма выглядае як звычайны дзелавы касьцюм, але зірніце на мужчынскія кашулі. Узор на кашулі той жа, што і на сьцягу, узор распрацаваны на аснове мясцовых расьлін і кветак », — камэнтуе беларускую форму амэрыканскае выданьне.
Тройку самых модных мадэляў адзеньня склала форма алімпійскай зборнай Манголіі, Ізраіля і Індыі.