Яшчэ адна запушчаная ракета выбухнула адразу пасьля запуску, паведамляе Стратэгічнае камандаваньне Узброеных сіл ЗША.
У сувязі з запускам у Японіі створаны экстраны штаб. Ніякай шкоды ад паўночнакарэйскай ракеты пакуль не зафіксавана. У японскім Міністэрстве абароны заявілі, што была запушчана балістычная ракета сярэдняй дальнасьці тыпу «Надон». Ракеты дадзенага тыпу могуць пераносіць ядзерныя боезарады. Прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ заявіў, што запуск паўночнакарэйскай ракеты пагражае бясьпецы краіны.
У мінулы раз Паўночная Карэя запускала балістычныя ракеты 19 ліпеня. Тады ўлады КНДР заяўлялі, што адпрацоўвалі прэвэнтыўныя ўдары па партах і аэрадромах Паўднёвай Карэі. Пасьля гэтага Японія заявіла пра намер запатрабаваць ад Рады Бясьпекі ААН ўзмацненьня жорсткасьці санкцый супраць Пхэньяну.