Героі Лявона Вольскага спрачаюцца, наколькі небясьпечнае падзеньне рэактара, які маюць ўсталяваць на Астравецкай атамнай электрастанцыі.
Грышка:
Саўка, паслухай, нам хутка капцы!
Ляснуў рэактар у Астраўцы!
Саўка:
Лучшэ б ты, Грышка, не нагнятаў.
Он там, пракцічэскі, і не упаў.
Грышка:
Нельга ім верыць, хіба ты дурны?
Праўды ні слова ня скажуць яны.
Саўка:
Не, усё нармальна, Расія, ўпярод!
Усё разьбярот, а патом сабярот.