Служба нацыянальнай бясьпекі Армэніі (СНБ) заявіла пра затрыманьне памагатых членаў апазыцыйнага «Ўстаноўчага парлямэнту», якія захапілі ў Ерэване будынак паліцыі.
Колькі чалавек затрыманыя, у ведамстве не ўдакладнілі, адзначыўшы пры гэтым, што ў цяперашні час СНБ сочыць за астатнімі прыхільнікамі нападнікаў, якія, як мяркуецца, «мелі намер аказаць ім садзейнічаньне».
17 ліпеня узброеныя прыхільнікі Жырайра Сэфіляна — каардынатара апазыцыйнай партыі «Ўстаноўчы парлямэнт» — захапілі аддзяленьне паліцыі ў Ерэване і ўзялі ў закладнікі некалькіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пры нападзе адзін паліцыянт загінуў, яшчэ чацьвёра былі параненыя.
Нападнікі патрабуюць вызваленьня Сэфіляна, які другі месяц знаходзіцца пад арыштам па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Улады Армэніі выключаюць выкананьне патрабаваньняў актывістаў. Ля захопленага будынка ў стане баявой гатоўнасьці знаходзяцца падразьдзяленьні спэцназу.
Раней у ходзе перамоваў з захопленага будынку МУС былі вызваленыя ўсе закладнікі.