Лукашэнка: Беларусь і Расея з развалам СССР страцілі сыстэму, роўнай якой не было ў сьвеце

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Беларусь і Расея з развалам СССР страцілі сыстэму, роўнай якой не было ў сьвеце. Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў 19 ліпеня на сустрэчы са старшынёй фракцыі Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі ў Дзяржаўнай думе, лідэрам КПРФ Генадзем Зюганавым, перадае БЕЛТА.

«Мы страцілі краіну, але самае страшнае, што мы страцілі сыстэму, якую стваралі за дзесяцігодзьдзі і роўнай якой не было ў сьвеце, якую трэба было шліфануть, дапрацаваць — і мы б былі зусім іншай дзяржавай нават пры развале Савецкага Саюза, — сказаў Аляксандар Лукашэнка. — І сёньня рэшткі гэтай сыстэмы, якую трэба было б, мабыць, захаваць, мы пачынаем дабіваць, асабліва ў эканоміцы, асабліва ў сацыяльна-эканамічным разьвіцьці».