Заўтра пройдзе цырымонія ўзнагароджаньня Зюганава ордэнам «Дружбы народаў», паведамляе прэс-служба КПРФ.
Указ аб узнагароджаньні Зюганава ордэнам «Дружбы народаў» Аляксандар Лукашэнка падпісаў 8 чэрвеня. Расейскі палітык быў уганараваны ўзнагародай «за значны асабісты ўклад ва ўмацаваньне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Расеяй, станаўленьне Саюзнай дзяржавы, разьвіцьцё эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў».
Тады ж ордэнам «Дружбы народаў» былі ўзнагароджаны дэпутаты расейскай Дзярждумы Іван Мельнікаў (КПРФ) і Леанід Слуцкі (ЛДПР).
У ліку замежных палітыкаў, якія атрымлівалі ад Лукашэнкі ордэн «Дружбы народаў», ёсьць прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў ды шэраг іншых.