Баранавіцкі гарвыканкам паведаміў актывісту, што не дазваляе правядзеньне акцыі паводле закону аб масавых мерапрыемствах.
Актывіст пракамэнтаваў Свабодзе рашэньне мясцовых уладаў:
«Зьвяртаюся да кіраўнікоў апазыцыі, каб падтрымалі мяне і ўвесь народ. Каб давялі тым, хто ня ведае, што сам грамадзянін вырашае, ісьці яму на выбарчы ўчастак, ці ня ісьці, і выказаць тым самым недавер да антынароднай улады і сыстэмы, якая праводзіць над намі жудасныя экспэрымэнты».
Рыгор Грык меркаваў выйсьці пікетаваць з плякатамі «Выбары зьяўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць», «Прымус да галасаваньня, у тым ліку і датэрміновага, зьяўляецца незаконным і супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», «Прыняць закон аб абавязковай ратацыі кіруючых кадраў», «Прыняць закон аб люстрацыі фальсыфікатараў выбараў».