МЗС Беларусі асудзіла «жахлівае злачынства» ў Ніцы

Міністэрства замежных спраў Беларусі

Беларускае МЗС выступіла з афіцыйнай заявай у сувязі з тэрактам у Ніцы ўначы 14 ліпеня. Тэракт у беларускім зьнешнепалітычным ведамстве называюць «жахлівым злачынствам».

«Асабліва цынічны характар таму, што адбылося, надае тое, што бесчалавечны акт тэрарызму здарыўся ў дзень сьвяткаваньня францускім народам свайго Нацыянальнага сьвята.

Беларускі бок рашуча асуджае ўсе праявы тэрарызму і лічыць, што акты гвалту ў дачыненьні да грамадзянскага насельніцтва, якія пачасьціліся ў апошні час, ня могуць мець апраўданьня і не павінны заставацца без жорсткай кансалідаванай рэакцыі сусьветнай супольнасьці», — адзначаецца ў заяве МЗС.

Беларускі бок выказвае спачуваньне семʼям і блізкім загінулых, а таксама жадае найхутчэйшага выздараўленьня ўсім пацярпелым.