Царква выступіла супраць устаноўкі ў Пецярбургу 80-мэтровай статуі Хрыста

Санкт-Пецярбурская эпархія РПЦ не падтрымлівае ідэю ўстаноўкі ў Санкт-Пецярбургу 80-мэтровай статуі Ісуса Хрыста скульптара Зураба Цэрэтэлі.

«Я хачу заўважыць, што ўстаноўка падобнага роду гіганцкіх статуй не зьяўляецца часткай праваслаўнай традыцыі», — паведаміў РИА Новости старшыня Аддзелу па ўзаемаадносінах царквы і грамадзтва эпархіі протаіерэй Аляксандр Пелін.

Устаноўка такога манумэнта, падкрэсьліў ён, нанясе «незваротную шкоду архітэктурнаму абліччу горада».

Пры гэтым Пелін дадаў, што ў Санкт-Пецярбурскую эпархію з пытаньнем аб усталяваньні статуі Хрыста пакуль ніхто не зьвяртаўся.