Сёньня былі названыя пераможцы Сёмага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі aDNaK!
Як шукалі «ген беларускай крэатыўнасьці». Фэстываль aDNaK!
Сярод пераможцаў — праект «Чарнобыль: 30 гадоў пасьля», створаны беларускай службай Радыё Свабода ў супрацы з Pangea Digital. Ён заняў першае месца ў намінацыі «Мэдыяпраекты для аднаго каналу камунікацыі».
Праект Аляксея Чаранкевіча, Віктара Якуніня, Яўгена Шпілеўскага, Ганны Шыраевай «Мапа станаўленьня Беларусі» стаў пераможцам у намінацыях «Беларускаарыентаваны рэклямны і камунікацыйны праект», «Грамадзказначныя праекты», вэб-сайт, а таксама атрымаў Гран-пры фэстывалю ў некалькіх намінацыях.
Антыпрэмію «Каша сувораўская» атрымаў білбард, вывешаны ў Горадні на Фэстывалі нацыянальных культур, дзе Купалу пераблыталі з Коласам.
Поўны сьпіс пераможцаў ва ўсіх намінацыях можна паглядзець на саце фэстывалю.