«Ірына Калмыкова атрымала статус уцекача ў Літве. Міграцыйны дэпартамэнт даволі апэратыўна прыняў відавочнае станоўчае рашэньне», — паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку актывіст «Салідарнасьці» Міхаіл Маглоў, які раней уцёк з Расеі ад перасьледу па «балотнай справе».
У пачатку лютага Цьвярскі суд Масквы абвясьціў Калмыкову ў фэдэральны вышук, а таксама абраў меру стрыманьня з падпіскі аб нявыезьдзе на заключэньне пад варту. У сакавіку стала вядома, што Калмыкова абвешчаная ў міжнародны вышук.
Актывістку абвінавачваюць ва ўдзеле ў пяці несанкцыянаваных акцыях, у прыватнасьці, у пікетах у падтрымку ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі, народным сходзе ў падтрымку фігурантаў «Балотнай справы», а таксама ва ўдзеле ў акцыі ў абарону малога бізнэсу ў Расеі і пікетах з патрабаваньнем знайсьці усіх датычных да забойства палітыка Барыса Нямцова.
Рэпартаж Настоящего Времени об тым, за што перасьледвалі Ірыну Калмыкову і як пагражалі яе дачцэ:
Your browser doesn’t support HTML5
31 сакавіка 2016 года па тым жа артыкуле быў асуджаны актывіст Ільдар Дадзін, які атрымаў у выніку два з паловай гады калёніі.
Па гэтым жа артыкуле распачатыя справы супраць Марка Гальперына (цяпер ён чакае суду), а таксама Уладзіміра Іёнава (ён, як і Калмыкова, зьехаў з Расеі, пасьля чаго яго аб’явілі ў вышук).