Статкевіч: У выпадку фальсыфікацый на парлямэнцкіх выбарах Кангрэс ініцыюе акцыі пратэсту

  • БелаПАН

Мікола Статкевіч

У выпадку фальсыфікацый падчас парлямэнцкіх выбараў Беларускі нацыянальны кангрэс, устаноўчы сход якога прайшоў у мінулыя выходныя, ініцыюе акцыі пратэсту. Такую заяву зрабіў кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, былы палітвязень Мікола Статкевіч 16 траўня ў Менску на круглым стале «Эўрапейская палітыка суседзтва — чаканьні Беларусі».

Статкевіч адзначыў, што многія апазыцыйныя лідэры не падтрымалі ініцыятыву правядзеньня кангрэсу, у адрозьненьне ад членаў іх партый у рэгіёнах. Ён падкрэсьліў, што без аб’яднаньня ў апазыцыі нічога не атрымаецца, і зноў заклікаў усіх прысутных прадстаўнікоў апазыцыі далучыцца да працы кангрэсу.