Парлямэнт Літвы прыняў рэзалюцыю ў сувязі з магчымай небясьпекай для Літвы Беларускай АЭС, якая будуецца ў 50 км ад Вільні.
Пра гэта паведамляе delfi.lt.
Літоўскія парлямэнтары заклікалі ўрад зрабіць усе неабходныя дыпляматычныя, юрыдычныя, тэхнічныя захады, каб будаўніцтва АЭС было спынена.
Кабінэту міністраў таксама прапануецца неадкладна, вельмі цьвёрда і ў катэгарычным выглядзе выказаць Беларусі волю Літвы, каб Беларускай АЭС не было дазволена карыстацца энэргетычнай сыстэмай Літвы і яе рэзэрвовымі магутнасьцямі, каб у краіну не ўпускалася і не прадавалася выпрацаваная на АЭС электраэнэргія.
Сойм Літвы абавязаў урад усё гэта зрабіць вельмі хутка — да 1 чэрвеня прадставіць плян канкрэтных дзеяньняў.
Прэмʼер-міністар Альгірдас Буткявічус мае намер абмеркаваць у чэрвені праблему бясьпекі Беларускай АЭС са старшынём Эўрапейскай камісіі Жанам-Клодам Юнкерам.