«Сёньня тваіх знаёмых, заўтра цябе. # Ятожекритическаямасса. 29 красавіка АМАП напаў на раварыстаў. Зрабіце здымак на знак салідарнасьці. Напішыце ліст затрыманаму. Раскажыце сябрам. Прыходзьце ў суд», — пішуць у сацсетках. 29 красавіка шэсьць раварыстаў «Крытычнай масы» былі жорстка затрыманыя АМАПам у сувязі з тым, што парушалі правілы дарожнага руху.
Супраць двух зь іх — Станіслава Канавалава і Дзьмітрыя Паліенкі — былі ўзбуджаныя крымінальныя справы паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). У міліцыі кажуць, што яны справакавалі бойку з супрацоўнікамі ДАІ.
Праваабаронцы заяўляюць пра непрапарцыйную меру перасьледу раварыстаў і патрабуюць вызваленьня Паліенкі, які ў дадзены момант знаходзіцца пад вартай.