Папа Рымскі на просьбу дэпутата-камуніста зь Дзярждумы прышпіліў георгіеўскую стужку. ФОТА

Фота РИА Новости

Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі ад КПРФ Павел Дарохін павіншаваў Папу Рымскага Францішка з надыходзячым Днём перамогі і прышпіліў пантыфіку георгіеўскую стужку. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

«Учора ў мяне была магчымасьць прысутнічаць на генэральнай аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане... Я сказаў Папе, што празь пяць дзён у нас вялікае сьвята — Дзень Перамогі, уручыў яму памятны мэдаль да 70-годзьдзя Перамогі. Сказаў, што наш народ заплаціў за яе 26 мільёнаў душ, прасіў Папу быць разам з нашым народам і на знак салідарнасьці надзець георгіеўскую стужку. Ён сам яе апрануў на расу, і гутарка працягнулася», — расказаў дэпутат.