Актывісты апазыцыі рыхтуюць сёньня ў 12.30 пікет каля будынку расейскай амбасады ў Менску ў падтрымку запалоненай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
Суд Расейскай Фэдэрацыі прысудзіў украінскую ваенную лётчыцу Надзею Саўчанку да 22 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за саўдзел у забойстве расейскіх журналістаў на Данбасе.
На знак пратэсту супраць несправядлівага рашэньня Надзея Саўчанка абвясьціла 6 красавіка сухую галадоўку.
Адвакаты лётчыцы паведамляюць, што яе сілы на зыходзе.
Адзіночныя пікеты каля амбасады Расеі напярэдадні правялі грамадзкія актывісткі Вольга Мікалайчык і Надзея Гарачка.