Радыё Свабода прагназуе, якія цэны могуць быць у новых рублях пасьля 1 ліпеня. Інфляцыя ўлічаная.
Дэнамінацыя ў Беларусі мае адбыцца 1 ліпеня. Ад цэнаў і зарплат адкінуць чатыры нулі, дзесяць тысяч стануць адным рублём. У беларускіх крамах ужо пачалі пераводзіць старыя цэны ў новыя.
Якімі ж будуць цэны 1 ліпеня? З улікам афіцыйнай інфляцыі за першыя два месяцы 2016 году (за сакавік інфляцыю яшчэ не падлічвалі) да ліпеня ўсё мае падаражэць прыблізна на 7,2%. Прымяраемся да новых цэнаў.