Трое грамадзян Беларусі былі шпіталізаваныя пасьля тэрактаў у Брусэлі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
«Пасьля праведзенай працы па ідэнтыфікацыі пацярпелых ад тэрактаў сёньня бэльгійскі бок паведаміў пра шпіталізацыю трох грамадзян Беларусі», — заявілі ў МЗС.
Лякарню наведае консульскі супрацоўнік амбасады, усталёўваецца кантакт са сваякамі пацярпелых, паведаміў МЗС у «Твітэры».
Пазьней, МЗС паведаміла, што беларуская амбасада зьвязалася з пацярпелымі грамадзянамі. Яны атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджаньні (парэз, баратраўма) і ўжо выпісаны з бальніцы.