Аляксей, як і раней для Радыё Свабода, заявіў, што ён і яго брат Іван ня маюць «абсалютна ніякіх адносінаў» да тэрактаў у Бруселі, пра што паведамлялі некаторыя расейскія СМІ. Аляксей Доўбаш паевдаміў, што «за дзень да гэтага, да гэтых тэрактаў я знаходзіўся ў Бруселі... А ў дзень тэрактаў я знаходзіўся ў Гомелі».
Ён удакладніў, што быў у тым самым брусэльскім аэрапорце.
Як ужо раней расказалі Свабодзе абодва браты Доўбашы, падазрэньне на свой адрас яны лічаць справай рук журналістаў з «Лайфньюз».
Пасьля публікацыі пра іхнюю датычнасьць да тэрарыстычнай дзейнасьці да іх ніхто не зьвяртаўся. Больш за тое, браты самі зьвярталіся ў спэцслужбы па тлумачэньні.
Учора ў сэрыі тэрактаў у Брусэлі загінулі 34 чалавекі, да 250 атрымалі раненьні. Адказнасьць за напад узялі на сябе тэрарысты «Ісламскай дзяржавы».