У Стамбуле ў суботу пры выбуху, які быў зьдзейсьнены сьмяротнікам, загінулі пяць чалавек.
Як паведамляюць заходнія агенцтвы са спасылкай на тэлеканал CNN Turk, выбух адбыўся ў турыстычным раёне ў цэнтры гораду — на праспэкце Істыклал ля плошчы Таксім. Да месца здарэньня прыбылі машыны «хуткай дапамогі». Паліцыя ачапіла раён.
У пачатку гэтага месяца ў Анкары ахвярамі выбуху аўтамабіля сталі 37 чалавек.