Фігурант гучнай крымінальнай справы бізнэсовец Юры Чыж спрабаваў уцячы за межы Беларусі на аўтамабілі, перад тым як яго затрымалі.
Пра гэта паведаміў сёньня журналістам старшыня КДБ Беларусі Валеры Вакульчык.
«Быў задзейнічаны плян «Перахоп», — цытуе БелТА Вакульчыка.
Паводле Вакульчыка, Чыж, даведаўшыся, што ў офісах «Трайпла» ідуць сьледчыя дзеяньні, на хуткасьці 220 км/г рушыў у напрамку дзяржаўнай мяжы.
«Ехаў на Захад спачатку ў бок літоўскай мяжы, а потым на берасьцейскую трасу», — цытуе Вакульчыка tut.by.