Ні пацьвердзіць, ні абвергнуць верагодны арышт 6-га ў сьпісе буйных беларускіх бізнэсоўцаў Яўгена Баскіна ў КДБ Беларусі не змаглі. Пакуль.
Свабода зьвязалася з прэсавым сакратаром КДБ Дзьмітрыем Пабяржыным. Ён адмовіўся афіцыйна пракамэнтаваць інфармацыю пра затрыманьне Яўгена Баскіна:
Пабяржын: «Мы пакуль гэтую інфармацыю не камэнтуем».
Карэспандэнтка: «Але гэта факт, які адбыўся?»
Пабяржын: «Мы проста не камэнтуем».
Карэспандэнтка: «Гэта значыць — ні так, ні не вы сказаць ня можаце?»
Пабяржын: «Так».
Карэспандэнтка: «Вы не валодаеце інфармацыяй, ці яе не камэнтуеце?»
Пабяржын: «Я ўжо сказаў: не камэнтуем. І гэта больш, чым дастаткова».