У многіх апавяданьнях Якуба Коласа беларускія сяляне, знэрваваныя адвечнымі крыўдамі, моцна сварацца між сабою альбо з прадстаўнікамі ўладаў. Нярэдка ўсчынаюцца бойкі —— гэта ці ня самы сьмешны момант у прозе Коласа, бо біцца беларусы слаба ўмеюць. На дапамогу няспрытным ударам прыходзяць праклёны накшталт «каб табе жывот падвяло» і «няхай табе нага (рука) адсохне».
Ці ня самыя страшныя абразы падчас сварак —— словы «чарнасоценец», «сіцыліст» («сацыяліст») і «акцызьнік». Але на версе «рэйтынгу» абразаў стаіць выраз «жабіны начовачкі», які пэрсанажы Коласа ўжываюць найчасьцей. Адкуль ён пайшоў? Як высвятляецца, «жабінымі начоўкамі» ў Чэрвенскім раёне называлі ракавіну малюска.
Вось як раней можна было моцна траўмаваць беларуса!
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org