Памёр італьянскі пісьменьнік, філёзаф і гісторык-мэдыявіст Умбэрта Эка. Яму было 84 гады.
Умбэрта Эка — аўтар шэрагу раманаў, навуковых твораў па сэміётыцы, па культуры Сярэднявечча, і вялікае колькасьці эсэ на грамадзка-палітычныя тэмы. Атрымаў Эўрапейскую літаратурную прэмію ў 2001 годзе.
Пісьменік нарадзіўся ў італьянскім горадзе Алесандрыя. У 1980 годзе быў надрукаваны ягоны першы мастацкі твор — раман «Імя ружы», які адразу набыў сусьветную вядомасьць. З таго часу Эка напісаў ды выдаў яшчэ пяць раманаў.
Эка займаў пасаду прафэсара сэміётыкі ва ўнівэрсытэце гораду Балёньі. Ён актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім і палітычным жыцьці Італіі.