Усьлед за «А-100» яшчэ адна сетка заправак хоча выкарыстоўваць беларускую мову для камунікацыі з кліентамі.
Беларуская сетка заправак «Беларуснафта» на старонцы ў Фэйсбуку просіць выказацца пра стаўленьне да беларускай мовы ў межах суполкі.
«Сябры, у нас ёсьць для вас важнае пытаньне. Як вы ставіцеся да беларускай мовы ў суполцы „Беларуснафта“?
1. Было б файна!
2. Мне зручней атрымліваць інфармацыю на расейскай мове.
3. Бяз розьніцы. Выдатна ўспрымаю расейскую і беларускую мовы.
Гэтае паведамленьне, праўда, напісанае па-расейску.
Большасьць камэнтатараў выказваюцца за першы варыянт, галасуючы такім чынам за пераход суполкі на беларускую мову.
Год таму пра перавод абслугоўваньня на беларускую мову абвясьціла сетка заправак «А-100».