У Менску судзяць за акцыю супраць міліцэйскага гвалту

Пікет супраць зьбіцьця людей міліцыянтамі, арганізаваны Анатолем Лябедзькам. Менск, 30 студзеня 2016 году

У Ленінскім раённым судзе Менску сёньня судзяць актывістаў АГП Анатоля Лябедзьку, Мікалая Казлова і Вольгу Маёраву за ўдзел у акцыі 30 студзеня.

Тады каля Вярхоўнага суду Беларусі прайшла акцыя супраць гвалту міліцыі. Анатоля Лябедзьку будзе судзіць судзьдзя Марына Запасьнік, Мікалая Казлова — судзьдзя Андрэй Камушкін, Вольгу Маёраву — Дзьмітры Астапенка.

11 лютага частку ўдзельнікаў акцыі ўжо пакаралі штрафамі ад 20 да 50 базавых велічынь.