Саакашвілі абвясьціў, што ня будзе змагацца за пасаду прэзыдэнта Ўкраіны

Губэрнатар Адэскай вобласьці Міхаіл Саакашвілі ня мае намеру вылучаць сябе ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны.

Выступаючы перад журналістамі ў Мюнхене, дзе праходзіць міжнародная канфэрэнцыя па праблемах бясьпекі, Саакашвілі запэўніў прысутных, што ўдзел у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны ў якасьці кандыдата на вышэйшую дзяржаўную пасаду стала б для яго «кашмарам», які ён ня можа сабе ўявіць.

У траўні 2014 году на пазачарговых выбарах Пятро Парашэнка быў абраны прэзыдэнтам Украіны. Яго кандыдатуру падтрымалі амаль 55 працэнтаў выбарнікаў. Ва ўкраінскай палітыцы негалосна лічыцца, што адэскі губэрнатар можа скласьці канкурэнцыю дзейнаму прэм’еру Яцанюку. Пра гэта піша агенцтва РІА Навіны-Украіна.

На днях ўкраінская палітыка сутыкнулася з крызісам — пасьля заявы міністра эканамічнага разьвіцьця і гандлю літоўца Айвараса Абромавічуса аб адстаўцы з-за ціску з боку прэзыдэнцкага атачэньня. Пятро Парашэнка заявіў аб неабходнасьці абнаўленьня кабінэта міністраў, захаваўшы, аднак, на сваіх пасадах міністраў-рэфарматараў.

Урад Арсенія Яцанюка заявіла, што будзе працаваць адзінай камандай, альбо сыдзе адзінай камандай, калі такое рашэньне прыме парлямэнт пасьля справаздачы ўраду, заплянаванай на бліжэйшыя дні.