Кіраўнік Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхэіл Саакашвілі сустрэў Новы год у бліндажах на перадавой.
Саакашвілі адзначыў ў паведамленьні на сваёй старонцы ў Facebook, што пазыцыі праціўніка разьмешчаныя ўсяго за некалькі сотняў мэтраў ад месца дысьлякацыі ўкраінскіх вайскоўцаў.
«Пярэдадзень Новага году і навагоднюю ноч мы правялі ў бліндажах на перадавой з 28-ай асобнай Адэскай гвардзейскай мэханізаванай брыгадай, за некалькі сотняў мэтраў ад пазыцыяў расейцаў і іх наймітаў», — гаворыцца ў паведамленьні Саакашвілі.