Індывідуальным прадпрымальнікам трэба разумець, што сэртыфікацыя прадукцыі — гэта першы крок.
Пра гэта прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў на нарадзе з нагоды зацьвярджэньня рашэньня на ахову дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы, перадае БЕЛТА.
Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў сытуацыю вакол індывідуальных прадпрымальнікаў і заявіў, што «зь 1 студзеня скончыліся іх мядовыя гады і трэба працаваць у роўных умовах, па адпаведных дакумэнтах»:
«Ім трэба разумець, што сэртыфікацыя прадукцыі, на якую мы пайшлі, — гэта першы крок. Ёсьць тавар — усе суправаджальныя дакумэнты павінны быць. Мы павінны празрыста гандляваць, і хопіць вакол гэтага нейкія падкопы ладзіць», — падкрэсьліў Лукашэнка.