Адзін з прадпрымальнікаў, якія не выходзяць на працу ад пачатку году ў сувязі з указам № 222, вывесіў на сваім зачыненым шапіку нестандартную абвестку.
Пакуль большасьць прадпрымальнікаў проста зачыняе шапікі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, некаторыя пакідаюць цыдулкі для пакупнікоў. Але ў менскіх «Імпульсе», «Зеркале» і «Купалаўскім» карэспандэнты Свабоды пабачылі што заўгодна, акрамя тлумачэньняў пра ўказ № 222: «адпачынак», «сямейныя абставіны», «тэхнічныя прычыны»...
Масавыя адначасовыя скаргі ў Адміністрацыю Лукашэнкі, ды не праз тэлефон, а асабіста перад дзьвярыма прыёмнай, прапаноўваў як адзін з варыянтаў барацьбы Мікола Статкевіч. Маўляў, тады гэта будзе ня мітынг, а проста чарга, але сама мажлівасьць натоўпу пад Адміністрацыяй «угоніць улады ў паніку».