28 сьнежня ў Менску нечакана выпаў сьнег. Камунальныя службы гораду былі непадрыхтаваныя. Як гэта маглі б пракамэнтаваць чыноўнікі і апазыцыйныя палітыкі?
Аляксандар Лукашэнка: «Мы не дазволім, каб нам навязвалі гэтыя так званыя заходнія стандарты. Мы ў першую чаргу думаем пра простага чалавека»
Кірыл Руды, памочнік прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях: «Ёсьць шэсьць прычынаў, чаму ў гэтым годзе мы ня будзем рэфармаваць сфэру ЖКГ. Па-першае, у грамадзтва няма на гэта попыту»
Андрэй Дзьмітрыеў: «Тацяна Караткевіч даўно казала пра праблемы ў гэтым сэктары. Ёсьць новая большасьць, мы працуем для іх і прапануем мірныя перамены»
Анатоль Лябедзька: «Я сёньня выйшаў на прабежку і пабачыў гэты сьнег, размаўляў зь людзьмі, дабёг да прахадной МАЗа — усе незадаволеныя. Мы прапануем пазытыўную альтэрнатыву, прыборка сьнегу — гэта мільён новых працоўных месцаў»
Андрэй Саньнікаў «Нават тут, у Варшаве, бачна, што рэжым ужо не спраўляецца з такімі элемэнтарнымі рэчамі. Лысую гуму даўно пара мяняць з такім сьнегам на дарогах»
Лідзія Ярмошына: «Мы пачалі прыбіраць сьнег датэрмінова. Магчыма, на Захадзе гэтага не разумеюць, але нашыя дворнікі хочуць адпачнуць у нядзелю і таму раней выходзяць на прыборку сьнега». Нават калі сьнегу няма».
Пётар Пракаповіч: «Пакуль я старшыня Нацбанку, мы не дапусьцім падвышэньня ўзроўню сьнега. Калі я кажу пра разавае падвышэньне, я маю на ўвазе нават 5 працэнтаў». Узровень сьнега павысіўся за ноч на 50%.
Надзея Каткавец, першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі: «Гэта хаацічэскі сложная сытуацыя»
Зянон Пазьняк: «Сьнег — зброя ФСБ супраць беларускага народу»