Сёньня Лукашэнка зацьвердзіў шэраг прызначэньняў, перш за ўсё, на ўзроўні кіраўнікоў мясцовай вэртыкалі ўлады.
Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў аб недапушчальнасьці выкарыстаньня сваіх пастоў у мэтах асабістага ўзбагачэньня.
«І яшчэ адно пытаньне якраз на злобу дня, якое мяне хвалюе: вельмі шмат падначаленых, прыйшоўшы на гэтую пасаду (хоць я вас папярэджваю, што вы на перадавой, тварам да твару зь людзьмі) пачынаюць паляпшаць свае жыльлёвыя ўмовы. Я ня супраць, але — за ваш уласны рахунак», — адзначыў ён. Лукашэнка заўважыў, што «вельмі шмат старшыняў райвыканкамаў на гэтым пагарэлі».
«Калі вы ідзяце на гэтую пасаду, вы павінны ведаць, што вы — як на шкле, прасьвечваюць з усіх бакоў, і людзі вас бачаць. Наступны год будзе вельмі складаным, сьмею заўважыць, што такога году ў гісторыі нашай краіны не было. Абвалілася Расея, што дзеецца ва Ўкраіне (а гэта наш другі рынак), Казахстан асеў. І нам трэба проста выстаяць. І калі мы будзем працаваць, не рэагуючы на людзей, іх прапановы, заўвагі, не падтрымліваючы іх, а ствараючы сваё матэрыяльнае становішча, то такая ўлада народу не патрэбная. Таму я прашу вас засвоіць гэта», — заявіў ён.