Рассельгаснагляд зьвінаваціў беларускі бок у фармальным падыходзе да бясьпекі харчоў на шэрагу малочных прадпрыемстваў Беларусі.
Адпаведная заява зьмешчана на сайце расейскага ведамства.
Расейцы сьцьвярджаюць, што пастаяннае выяўляюць у сырах беларускай вытворчасьці істотнае перавышэньне кансэрвантаў.
Рассельгаснагляд зьмясьціў сьпіс сямі беларускіх прадпрыемстваў, якія ў лістападзе-сьнежні выпусьцілі «небясьпечную прадукцыю».