Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рассельгаснагляд» падазрае беларускія санітарныя службы ў фальсыфікацыі пячатак і подпісаў


Расейскі «Рассельгаснагляд» працягвае спыняць кантрабанду зь Беларусі: гэтым разам накладзены арышт на грушы і арэхі, аўтатранспартныя сродкі на часовым прыколе.

На сайце ведамства паведамляецца, што на пункце вагавага кантролю ў Ржэве Цьвярской вобласьці пры правядзеньні кантрольна-наглядных мерапрыемстваў затрыманы чатыры аўтатранспартных сродкі, якія рухаліся з Рэспублікі Беларусь на адрас грузаатрымальнікаў у Маскоўскай вобласці і Варонежы. Тры з іх перавозілі сьвежыя грушы з указаньнем паходжаньня Каралеўства Марока (агульная вага больш за 57 тон), яшчэ адна фура — арэхі пекан (амаль 20 тон) мэксыканскага паходжаньня.

Згодна з адзнакамі на фітасанітарных сэртыфікатах, аўтамабілі з грушамі прайшлі праз кантрольны пункт у Бранскай вобласці на расейска-беларускім участку мяжы. Аднак у выніку дакумэнтарнай праверкі выявілася: дадзеныя транспартныя сродкі каранцінны фітасанітарны кантроль у Чырвонай горцы Бранскай вобласьці не праходзілі, што сведчыць пра фальсыфікацыю пячатак і подпісаў дзяржаўных інспэктараў упраўленьня «Рассельгаснагляду» па Бранскай і Смаленскай абласцях, прастаўленых на беларускіх фітасанітарных сэртыфікатах.

На суправаджальных дакумэнтах на арэхі пекан адзнакі пра праходжаньне каранціннага фітасанітарнага кантролю на расейска-беларускім участку мяжы адсутнічалі ўвогуле.

У мэтах пацьвярджэньня паходжаньня заяўленага грузу фітасанітарныя сэртыфікаты Марока і Мэксыкі накіраваны на аўтарызацыю, да атрыманьня канчатковых вынікаў транспартныя сродкі разьмешчаны на складзе ТАА «Апцыён» горада Ржэў.

Раней у Цьвярской вобласьці былі затрыманыя сем аўтатранспартных сродкаў, якія рухаліся з боку Беларусі. Прычына тая ж — фальсыфікацыя пячатак і подпісаў дзяржаўных інспэктараў Фэдэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG