Выдавецтва Penguin Books у наступным годзе мяркуе выдаць «Чарнобыльскую малітву» і «Цынкавых хлопчыкаў» у новых ангельскіх перакладах.
The Guardian паведамляе, што «Чарнобыльская малітва» па-ангельску выйдзе пад 30-ю гадавіну выбуху на Чарнобыльскай АЭС, а «Цынкавыя хлопчыкі» — у лістападзе 2016.
Раней паведамлялася, што на 2017 год заплянаваны ангельскамоўныя выданьні яшчэ дзьвюх кніг Сьвятланы Алексіевіч — «У вайны не жаночае аблічча» і «Апошніх сьведкаў».
Раней у ангельскіх перакладах на Захадзе выйшлі дзьве кнігі Алексіевіч: «Zinky Boys» (1992) і «Voices from Chernobyl» (2005).