Сёлетняя нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч падпісала кантракт з глябальным выдавецтвам Random House на выданьне трох сваіх кніг у ангельскім перакладзе.
Як паведамляе The New York Times, выдавецтва Random House летам 2016 году апублікуе «Час сэканд-хэнд», а ў 2017 — «У вайны не жаночае аблічча» і «Апошніх сьведкаў».
Random House, створанае ў ЗША ў 1927 годзе, цяпер уваходзіць у нямецкі выдавецкі канцэрн Bertelsmann AG і лічыцца найбольшым выдаўцом літаратуры «агульнага накірунку» ў сьвеце.