Марш студэнтаў супраць платных пераздач. Відэарэпартаж
Your browser doesn’t support HTML5
Каля 200 чалавек калёнай прайшлі зь Міхайлаўскана сквэру да галоўнага корпусу БДУ. Студэнты выклікалі рэктара Сяргея Абламейку на перамовы, аднак той так і не зьявіўся. На актывістаў былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Затрыманьняў не было.