Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея «не зьбіраецца ваяваць» з Турцыяй з-за зьбітага бамбавіка Су-24.
«Стаўленьне да турэцкага народу не зьмянілася, у нас узьнікаюць пытаньні да дзеяньняў цяперашняга турэцкага кіраўніцтва», — сказаў Лаўроў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве.
Лаўроў таксама заявіў, што дзеяньні турэцкай авіяцыі, якая зьнішчыла расейскі самалёт, падобныя на сплянаваную правакацыю.
У Маскве ў сераду невядомыя закідалі будынак амбасады Турэччыны камянямі, у будынку выбіта некалькі шыбаў.