Кніга спачуваньняў у сувязі з тэрактамі ў Парыжы, якія адбыліся 13 і 14 лістапада, будзе адкрыта ў амбасадзе Францыі ў Беларусі ў панядзелак, паведамляе прэс-служба амбасады.
«Кніга спачуваньняў будзе адкрыта ў амбасадзе Францыі ў панядзелак, 16 лістапада, з 09:30 да 12:30 і з 14:30 да 17:00», — праінфармавалі ў прэс-службе.
Беларускім грамадзянам, якія жадаюць выказаць словы спагады францускаму народу, рэкамэндуецца пісаць на агульны электронны адрас амбасады: www.webmestre.by@diplomatie.gouv.fr.
Амбасада, якая працуе ў рэжыме пляну «Віжыпірат», ня мае дазволу прымаць вялікую колькасьць наведвальнікаў", — адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.
Там падкрэсьлілі, што ўсе прынесеныя спачуваньні будуць перададзеныя францускім уладам.
У выніку сэрыі тэрактаў у Парыжы ў ноч на суботу загінулі 129 чалавек, больш за 350 атрымалі раненьні.