1 лістапада ў Азэрбайджфане выбарчыя ўчасткі зачыніліся ў 19:00 па мясцовым часе, яўка склала 55,7%.
Паводле амэрыканскай кампаніі «Arthur J.Finkelstein & Associates», якая спэцыялізуецца на правядзеньні электаральных апытаньняў, кіроўная партыя лідзіруе з паказчыкам 74% падтрымкі выбаршчыкаў.
Галасаваньне праходзіла без удзелу апазыцыйных партыяў і многіх заходніх назіральнікаў.
Назіральная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ адмовілася адпраўляць сваіх назіральнікаў на выбары пасьля таго, як улады захацелі скараціць колькасьць назіральнікаў за галасаваньнем.
Выбары праходзілі на фоне двухгадовага падаўленьня апазыцыйных сіл, праваабаронцаў і незалежных журналістаў у Азэрбайджане.
Ільхам Аліеў зьяўляецца прэзыдэнтам Азэрбайджана з 2003 году. У 2013 ён быў пераабраны на трэці тэрмін, апазыцыя лічыць, што гэта адбылося са шматлікімі парушэньнямі. Папярэднікам Ільхама Аліева быў бацька — Гейдар Аліеў, які кіраваў краінай на пасадзе прэзыдэнта з 1993 году.