У Азэрбайджане праходзяць выбары ў парлямэнт краіны — Мілі Мэджліс. Апазыцыя байкатуе іх, называючы несправядлівымі, а некаторыя заходнія арганізацыі, закліканыя назіраць за ходам галасаваньня, адмовіліся пасылаць у краіну сваіх прадстаўнікоў.
За права на працягу пяці гадоў удзельнічаць у працы аднапалатнага нацыянальнага сходу змагаюцца 676 кандыдатаў. Пры гэтым агульная колькасьць месцаў у Мілі Мэджліс абмежавана 125 мандатамі.
У Азэрбайджане моцная ўлада прэзыдэнта, і заканадаўцы не гуляюць вырашальнай ролі.
На думку экспэртаў, у парлямэнце зноў будуць дамінаваць прыхільнікі прэзыдэнта, які пераняў сваю пасаду ў 2003 годзе ад бацькі Гейдара Аліева.