У Менску каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці прайшла несанкцыянаваная акцыя памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У ёй бралі ўдзел каля 150 чалавек. Яны сталі каля будынку КДБ у ланцуг, які расьцягнуўся амаль на сто мэтраў. Людзі трымалі ў руках запаленыя сьвечкі, некаторыя прыйшлі з партрэтамі рэпрэсаваных сваякоў. Запаленыя зьнічкі ўдзельнікі акцыі паставілі на прыступкі каля ўваходу ў КДБ.
У акцыі бралі ўдзел Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Анатоль Лябедзька, Зьміцер Дашкевіч, Павел Вінаградаў і іншыя палітыкі.
На Анатоля Лябедзьку, Уладзімера Някляева, актывіста Максіма Вінярскага і іншых супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы.
Мікола Статкевіч падзякаваў людзям за ўдзел у акцыі і назваў іх гонарам нацыі.