Галоўная тэма дзяржаўнай прэсы — ня Нобэлеўская прэмія Сьвятланы Алексіевіч, а датэрміновае галасаваньне на выбарах. (Фотаагляд сьвежай прэсы).
На ўсіх першых старонках дзяржаўных газэт за 9 кастрычніка — заклікі ісьці на выбары й справаздачы пра датэрміновае галасаваньне. Навіна пра Нобэлеўскую прэмію, якую прысудзілі Алексіевіч, — глыбока ўсярэдзіне.
На першую паласу Алексіевіч паставіла толькі «Савецкая Беларусь».
Так выглядаюць першыя палосы дзяржаўных газэт, якія выйшлі сёньня раніцай: