За два дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі на ўчасткі прыйшлі 10,94% выбаршчыкаў, гаворыцца ў паведамленьні на сайце Цэнтравыбаркаму.
На выбарах 2010 года за два дні датэрмінова прагаласавала 7,2 адсотка выбарцаў.
У прыватнасьці, у Берасьцейскай вобласьці прагаласавалі 10,84% выбарцаў, у Віцебскай — 11,41%, у Гомельскай — 11,70%, у Гарадзенскай — 10,46%, у Менскай — 11,26 %, у Магілёўскай — 10,08%. У Менску прагаласавалі 10,67% выбарцаў. У ЦВК паведамілі, што па-за межамі Беларусі ў датэрміновым галасаваньні прынялі ўдзел 7,73% выбарцаў.
Датэрміновае галасаваньне працягнецца па 10 кастрычніка. Паводле прагнозу Цэнтравыбаркаму, у ім возьмуць удзел каля траціны выбарцаў. У 2010 годзе датэрмінова прагаласавалі 23,1 працэнта выбарцаў.
Праваабаронцы сьведчаць, што многія студэты і рабочыя датэрмінова галасуюць пад прымусам.
Выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаныя на 11 кастрычніка 2015 году.