У Баранавічах Рыгор Грык зладзіў пікет у падтрымку Тацяны Караткевіч, супраць расейскіх вайсковых базау і за сацыяльныя правы людзей.
Пікет у маладым парку прайшоў пад бел-чырвона-белым, украінскім і сьцягам прафсаюзу РЭП.
Рыгор Грык у часе пікету зладзіў пэрформанс — апрануў канцлягерную робу ды закавау рукі у ланцуг.
Напачатку акцыі да Грыка падыходзіў міліцыянт, але сышоў пасьля тлумачэньняў, што пікет адбываецца у межах выбарчага заканадаўства.
Праз гадзіну акцыі да пікету падышлі каля 30 футбольных фанатаў, якія прыехалі на матч паміж клюбамі «Баранавічы» і «Бяроза». Заўзятары падтрымалі пікет, пасьпелі сказаць «Жыве Беларусь!» і пачалі распытвацца, што за акцыя. Адразу ж прыехаў аўтазак і міліцыянты павезьлі фанатаў у невядомым кірунку. Пікетоўцаў не чапалі.
Акцыя скончылася а 17-й гадзіне.