Цэнтравыбаркам апублікаваў сьпісы давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі, Тацяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча.
Сярод давераных асобаў Аляксандра Лукашэнкі — старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, дэпутаты, кіраўнікі абласьцей і Менску, міністар працы Мар’яна Шчоткіна, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, гендырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты, кіраўнік агракамбінату «Сноў» Мікалай Радаман, трансплянтоляг Алег Румо, гімнастка Любоў Чаркашына і іншыя.
У сьпісе давераных асобаў Тацяны Караткевіч — кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, эканаміст Сяргей Чалы і іншыя.
Сярод давераных асобаў Сяргея Гайдукевіча — намесьнік старшыні партыі ЛДПБ Алег Гайдукевіч (сын кандыдата), гумарыст Яўген Крыжаноўскі.
Сьпіс давераных асобаў Мікалая Ўлаховіча пакуль не апублікаваны.
Кожны з кандыдатаў можа мець ня больш за 30 давераных асобаў.