Кожнае дзіця ў Беларусі мусіць вучыцца па-беларуску

Ялінка Салаўёва — адзіная ў Магілёве школьніца, якая вучыцца на беларускай мове.

Закон фармальна гарантуе грамадзянам адукацыю на роднай мове, але ў абласных цэнтрах няма ніводнай беларускай школы; у некаторых — па адным вучні, які займаецца на беларускай мове.

У сёньняшнім рэпартажы Свабоды нашыя карэспандэнты пагутарылі з вучнямі, якія навучаюцца па-беларуску, і зь іх бацькамі.

«Малайцы дзеткі і іх бацькі. Адначасова ганьба той сыстэме адукацыі, якая выкараняе прагу да роднага слова,» — напісаў адзін з наведнікаў сайту.

«Бедные дети, жертвы политических взглядов родителей...» — выказаўся іншы камэнтатар.

А ці лічыце вы, што ўсе дзеці ў Беларусі мусяць атрымліваць адукацыю на беларускай мове, якая, нагадаем, мае статус дзяржаўнай?

Выказвайцеся!